Executed poetry
Праект Free Belarus Center да «Ночы расстраляных паэтаў»
Канец кастрычніка — гадавіна масавых расстрэлаў інтэлігенцыі ў 1937 годзе. Гэта час памятных мерапрыемстваў ва Украіне і Беларусі. Украінцы ўзгадваюць расстрэльны канвеер Сандармоха, які пачаўся 27-га чысла і ўшаноўваюць памяць «Расстралянага адраджэння». У Беларусі ёсць канкрэтная дата памяці — 29 кастрычніка, якая лічыцца чорнай ноччу беларускай культуры.
Дзесяць сучасных культурных дзеячаў Беларусі і Украіны прачыталі вершы расстраляных паэтаў. Сёння мы публікуем першыя чатыры. Мэта праэкта — актуалізаваць творчасць рэпрэсаваных паэтаў і ініцыяваць дыялог памяці беларускага і ўкраінскага народаў.

У праекце прынялі ўдзел музыкі гурта «Разбітае Сэрца Пацана» Дзяніс Тарасенка і Павел Гардніцкі, спявачка і актрыса Анастасія Шпакоўская (Naka), паэт Алесь Плотка, тэле- і радыёвядучы Дзяніс Дудзінскі, удзельніцы ўкраінскага гурта Dakh Daughters, заснавальніца «Дзікага Тэатра», украінская тэлевядучая Яраслава Краўчанка, фронтмэн гурта «Хамерман знішчае вірусы» Альберт Цукрэнка.

Відэа будуць выходзіць штодня з 29 кастрычніка на старонках праекту.
У рамках праекта Executed Poetry у памяць рэпрэсаваных дзеячоў культуры мастакі намалявалі на сценах кіеўскага бара «Карма» партрэты загінулых беларускіх і ўкраінскіх паэтаў.
Яшчэ адзін з праектаў, падрыхтаваных Free Belarus Center да памятнай даты
29 кастрычніка, старонка @executed_poetry у Instagram. На ёй сабраныя творы беларускіх і ўкраінскіх літаратараў — ахвяр рэпрэсій.
Гісторыя не скончана
Па стане на 29 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 833 чалавека. У зняволенні таксама знаходзяцца больш за 100 украінскіх «вязняў Крамля». Рэпрэсіі працягваюцца і ў наш час. Але мы можам дапамагчы. Самае простае, што можа зрабіць кожны і кожная — напісаць ліст нявінна асуджаным.

Сёння гэта можна зрабіць анлайн, не выходзячы з вашага браўзэра. Падтрымаць беларускіх палітвязняў можна на сайце праекта «Лісты ў клетачку». Інструкцыя па напісанні лістоў украінскім палітвязням, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі РФ і акупаванага Крыму, даступна на сайце «Let My People Go».

Лепшы спосаб падтрымаць наш праект — напісаць ліст тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы больш за ўсё.
Над праектам працавалі:
Sasha Lunina (рэжысэрка, аператарка), Коля Рыбытва, Ваня Марозька, Дыяна Дзіс, Алесь Плотка, Анна Гаврылюк (гук), Алесь Пілецкі (фота), мастакі Ілля Акішаў, Ангеліна Пархімовіч, Каця Kneel.
Made on
Tilda